“Дамавічок-2010”
Падпішыся і выйграй!
Прызы ад “Навін Старадарожчыны” чакаюць сваіх шчаслівых уладальнікаў! Яшчэ два з паловай тыдні засталося да канца падпіскі на раённую газету, таму тым з нашых чытачоў, хто жадае паўдзельнічаць у рэдакцыйным конкурсе “Дамавічок-2010” варта паспяшацца.
Нагадваем, што права на ўдзел у розыгрышы прызоў вы можаце атрымаць толькі пры наяўнасці ў вас на руках паштовых квітанцый аб афармленні падпіскі на раённую газету на I паўгоддзе 2010 года.
Іх арыгіналы ці ксеракопіі можна даслаць па пошце альбо прынесці асабіста ў аддзел пісьмаў “Навін Старадарожчыны” (г. Старыя Дарогі, вул. Пралетарская, 38, Дом Саветаў, першы паверх, каб. №17). Прыём заявак на ўдзел у латарэі будзе ажыццяўляцца па 14 студзеня 2010 года ўключна. Розыгрыш жа прызавога фонду адбудзецца ў рэдакцыі газеты 15 студзеня 2010 года ў 15.00. Прычым асабіста папрысутнічаць на ім зможа любы з зарэгістраваных удзельнікаў.
Прозвішчы пераможцаў рэдакцыйнага конкурсу “Дамавічок-2010” будуць надрукаваны ў раённай газеце “Навіны Старадарожчыны”. Атрымаць свае прызы шчасліўчыкі змогуць непасрэдна ў рэдакцыі і толькі пры прад’яўленні пашпарту. Па ўмовах правядзення рэкламнай гульні “Дамавічок-2010” за выйгрышамі трэба будзе звярнуцца ў тэрмін да 29 студзеня 2010 года. У адваротным выпадку “забытыя” прызы будуць накіраваны для розыгрышу ў наступным рэдакцыйным конкурсе.
Так што, паважаныя удзельнікі, будзьце ўважлівы! Каб не прапусціць незнарок той момант, калі капрызная фартуна вырашыць вам усміхнуцца.
У 2010 годзе ў “Навінах Старадарожчыны”:
*шмат свежай інфармацыі аб жыцці раёна і новыя праекты: “Староначка аб маіх родных у народнай кнізе пра вайну” (пішам разам з чытачамі), “Скарбы роднага краю” (унікальныя куткі старадарожскай прыроды—карэспандэнт ідзе іх нязведанымі сцяжынкамі), “Гаспадары зямлі сваёй”, “Непрыдуманыя гісторыі”, дэмаграфічная старонка “Ля сямейнага цяпельца” (штомесяц-звесткі аб шлюбах і нараджэннях дзяцей, імяніны, іншая цікавая інфармацыя, вашы сямейныя фота ў рубрыках “Наша вяселле” і “Наша дзіця”);
*дастатковыя аб’ёмы рэкламы. Зусім хутка — магчымасць яе прыёму па тэлефоне і размяшчэнне на сайце газеты.
*па суботах абавязкова ў поўным аб’ёме — тэлепраграма.
*інфармацыя з міліцыі і МНС.
І яшчэ многа, многа, многа такога, чаго з іншай газеты вы не даведаецеся.
Чытайце і выпісвайце “Старадарожскія навіны”!
|