стать журналистам, свежие новости
Подписка на "районку"

Доска объявлений

Гороскоп
на неделю

Прогноз
погоды


Главная
Приемная
О редакции
Реклама
Форум
Двайная перамога
У цэху безалкагольных напіткаў ПУП “Старадарожскі кааппрам” ужо прывыклі да шматлікіх узнагарод, якіх удастойваецца мясцовая мінералка. Аднак кожная новая перамога ўспрымаецца не толькі як паказчык якасці працы ўсіх работнікаў, але і як чарговы крок да прызнання нашай вады адной з самых лепшых у Беларусі.

раённая газета Старых Дорог

На днях, напрыклад, у Мінску для цэха даволі паспяхова закончыўся конкурс-дэгустацыя “ГУСТ” (Гарант Успеха Современных Товаров) на лепшы прадукт года. Старадарожскія мінералка і напітак па праву атрымалі высокую адзнаку кампетэнтнага журы, у склад якога ўвайшлі вядучыя спецыялісты Міністэрстваў гандлю, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, Дзяржстандарту, спецыялізаваных інстытутаў і навукова-практычных цэнтраў. Усяго ў конкурсе ўдзельнічала каля 70 прадпрыемстваў з розных рэгіёнаў нашай краіны. Эксперты аналізавалі арганалептычныя паказчыкі прадукцыі, адпаведнасць маркіроўкі дзяржстандарту, ацэньвалі арыгінальнасць упакоўкі, знешні вы-гляд, смакавыя якасці і пах. Прычым ні адзін член журы не ведаў, прадукт якога прадпрыемства спрабаваў, бо ўсе ўзоры былі закадзіраваны. Рассакрэчванне адбывалася толькі пасля таго, як спецыя-лісты, прадэгуставаўшы ўсю “экспазіцыю” выставы, вынеслі свой вердыкт харчовым таварам. У выніку дыпломы абсалютных пераможцаў атрымалі 37 вытворцаў Беларусі. Прыемна адзначыць, што ў іх лік увайшоў і старадарожскі цэх безалкагольных напіткаў. Так, у намінацыі “Лепшая газіраваная мінеральная вада” дыпломам была ўдастоена лячэбна-сталовая хларыдная, натрыевая мінералка “Старадарожская”. Дарэчы, гэтая вада сёлета ўжо двойчы прызнавалася лідэрам у дадзенай намінацыі. Акрамя таго, узнагароду атрымаў і наш напітак “Бураціна” ў намінацыі “Напіткі безалкагольныя на падсалодзе”. Падобная высокая адзнака дазваляе цэху выкарыстоўваць эмблему конкурсу “ГУСТ” у рэкламных мэтах і на ўпакоўцы тавару да той пары, пакуль прадукцыя не здымецца з вытворчасці. Трэба адзначыць, члены журы “ГУСТа” станоўча адгукаліся аб прадпрыемствах малых і сярэдніх гарадоў, гаворачы аб тым, што яны больш актыўна пачынаюць спаборнічаць з лідэрамі. Прынамсі, не саступаюць буйным вытворцам у якасці і разнастайнасці асартыменту прадстаўленых тавараў, што ў чарговы раз падкрэсліла арганізаваная падчас конкурсу выстава “Бел-прадукт-2009”.

Марына ГЕРАСІМОВІЧ.

На здымку: начальнік цэху безалкагольных напіткаў ПУП “Старадарожскі кааппрам” Міхаіл Бірук з заваяванымі на конкурсе “ГУСТ” дыпломамі. Фота аўтара.

Редакция газеты "Навіны Старадарожчыны" ·  © ·  2009  ·