стать журналистам, свежие новости
Подписка на "районку"

Доска объявлений

Гороскоп
на неделю

Прогноз
погоды






Главная
Новости
Приемная
О редакции
Форум
Лядовае відовішча
раённая газета Старых Дорог Тры дні аматары хакея маглі назіраць за хакейнымі матчамі, якія праходзілі на гарадскім катку. Арганізатары турніру “Залатая шайба”, аддзел па фізічнай культуры, спорце і турызме райвыканкама, прапанавалі юнакам з гарадскіх школ і гімназіі пазмагацца за галоўны трафей спаборніцтва.

Як паведаміў галоўны суддзя турніру Уладзімір Садыкаў, усе матчы былі напружанымі, рабяты да апошняй хвіліны змагаліся за перамогу. Зразумела, што ўзровень падрыхтоўкі каманд розны, але жаданне перамагчы было аднолькавым. Падтрымлівалі спартсменаў адна-класнікі, настаўнікі і сябры.

У выніку трохдзённых баталій перамогу святкавалі хакеісты з СШ №1, якім і ўручылі галоўны трафей — Кубак. Другое месца занялі юнакі з СШ №2, а трэцімі сталі вучні гімназіі №1.

Былі вызначаны і лепшыя ігракі. Самым актыўным нападаючым прызналі Дзяніса Шуха (СШ №1), а самым лепшым варатаром стаў Улад Дзядзюля (СШ №2). Ад арганізатараў турніру юнакі атрымалі грашовыя прэміі.

Мікалай САСНОЎСКІ. Фота аўтара.

Редакция газеты "Навіны Старадарожчыны" ·  © ·  2009  ·