стать журналистам, свежие новости
Подписка на "районку"

Доска объявлений

Гороскоп
на неделю

Прогноз
погоды


Главная
Приемная
О редакции
Реклама
Форум
Падарункі ад дзяржкантролю
Слова “дзяржкантроль” асацыіруецца звычайна са строгім і прынцыповым выкананнем задач, якія грамадства перад ім паставіла. Аднак на гэты раз візіт супрацоўнікаў цэнтральнага апарата Камітэта дзяржкантролю ў Старыя Дарогі меў зусім іншы характар: даставіць сюды навагоднія падарункі. Аналагічныя дабрачынныя акцыі прайшлі і на ўзроўні яго абласных структур.

раённая газета Старых Дорог

Выдатнай ілюстрацыяй стаўлення дзяржавы да тэмы сацыяльнага сіроцтва стала тое, што ў напружаны час напрыканцы года надзвычай занятыя людзі, — старшыня Старадарожскага райвыканкама Сцяпан Чачуха і старшыня рэспубліканскага камітэта Дзяржкантролю Зянон Ломаць, — адклаўшы ўсе свае шматлікія справы, сталі гасцямі на навагоднім канцэрце ў дзіцячым доме.

Іх сардэчна вітала дырэктар Аліна Семянкова, а рабяты спявалі і чыталі вершы пад прыгожа ўбранай ёлкай і імправізаваным навагоднім шатром разам з Дзедам Марозам і Снягуркай. Артыстычныя, прыгожа апранутыя, яны вельмі стараліся і заслужылі шчодрыя апладысменты.

— Добры дзень сёння! Бачу, што добры настрой і ў вас, — весела звярнуўся да іх кіраўнік камітэта Дзяржкантролю рэспублікі. — На вуліцы прыгожая зіма, снегу ў Старых Дарогах больш, чым у любым іншым рэгіёне Беларусі. А ваш дзіцячы дом — адзін з лепшых у краіне. Вось мы і вырашылі падтрымаць вас, павіншаваць з новым годам. Доўга раіліся, які ж падарунак прывезці, і падумалі: няхай гэта будзе тое, што дапаможа лепш і цікавей бавіць вольны час… І тканевая заслона была ўрачыста знята пад захопленае дзіцячае “Нічога сабе!” І сапраўды, такія падарункі можна ахарактарызаваць адзіным словам: супер! Дамашні кінатэатр, вялізны вадкакрышталёвы экран якога выраблены на “Гарызонце” па спецзаказе, два ноутбукі, 80 пакетаў цукерак — усяго на суму 11,5 мільёнаў (дарэчы, гэта асабістыя ахвяраванні супрацоўнікаў). Тэхніку адразу ж паспрабавалі ў дзеянні. Трэба сказаць, каманда дзяржкантролю не толькі прывезла апаратуру, але і забяспечыла яе мантаж і наладку. Светлавы і гукавы рэжым, яркасць, спец-эфекты — усё на вышэйшым узроўні.

— Не адмаўляецеся ад падарунка? — жартаўліва звярнуўся Зянон Кузьміч да дзяцей.

— Не!..—хорам адгукнулася зала.

— Вось і добра. Будзеце ведаць, што такое Дзяржкантроль, а то часам кажуць пра нас: прыехалі, настрашылі, паганялі… Не верце: на самой справе мы проста выконваем свае задачы, каб у краіне быў парадак і дабрабыт, каб усё было добра, у тым ліку і ў вас. Цёпла звярнуўся да дзіцячай аўдыторыі Сцяпан Чачуха:

— Самыя лепшыя традыцыі чалавецтва — гэта любоў да родных, павага да сям’і, клопат аб дзецях. Гэтым якасцям вас сёння вучаць педагогі. Пранясіце ж іх праз усё жыццё. Для таго, каб вы былі шчаслівыя, сёння вельмі шмат робіцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамам, 30 працэнтаў з раённага бю-джэту ідзе на гэтыя патрэбы. Вось і ў Дзяржкантролі памятаюць пра вас і хочуць, каб ваша свята было яркім і светлым. Душэўнага цяпла вам, дабрыні, няхай вас акружаюць добрыя людзі і спадарожнічае ўдача! Няхай ваш дом стане яшчэ больш утульным і чыстым, і гэтай мэце паслужаць падарункі ад раённай улады — пыласос і карціны…

раённая газета Старых Дорог

Госці таксама атрымалі падарункі ад гаспадароў — зробленыя рукамі дзяцей і таму асабліва памятныя. А затым адбылася экскурсія па дзіцячаму дому, каб можна было пазнаёміцца з яго побытам і даведацца пра сапраўды ўнікальныя моманты арганізацыі тутэйшага жыцця. Многае работнікаў Камітэта дзяржкантролю здзівіла і парадавала — як, напрыклад, наяўнасць гасцініцы для выпускнікоў, якія прыязджаюць сюды ў літаральным сэнсе як дадому, магчымасць пражывання разам дзяцей з адной біялагічнай сям’і і многае іншае.

Гэты дзень прынёс дзецям унікальную магчымасць сфатаграфавацца на памяць і па-свойску выпіць гарбаты са старшынямі Камітэта Дзяржкантролю і райвыканкама. Рабяты загадзя самі выпеклі дамашнія тарты і накрылі сталы, а за кубачкам гарбаты разгаварыліся на самыя розныя тэмы: хто адкуль родам, ці смачна кормяць у дзіцячым доме, ці добра тут жывецца, хто як вучыцца і кім хоча стаць, хто пра што марыць. Шчырай і цікавай была гэтая размова. Дзяўчынка Аня папыталася, як пайсці на афіцэрскую службу, і яе адразу падрабязна пракансультаваў намеснік старшыні Камітэта Дзяржкантролю, былы камандуючы Паўночна-Заходняй групы войскаў Сяргей Барысенак. Размова пайшла аб развіцці адукацыі ў раёне, сувязях з ВНУ, прафарыентаванні. І тут давялося пераканацца, што кіраўнік дзяржкантролю глыбока ведае сферу адукацыі, праблемы працаўладкавання моладзі. Было за гэтым сталом месца не толькі сур’ёзнай размове, але і жарту, і смеху. Зянон Кузьміч пахваліў смачныя тарты і па сакрэту прызнаўся дзецям:

— Я таксама люблю салодкае!

А развітваючыся, сказаў:

— Вельмі спадабалася мне ў вас!

Брацікам і сястрычкам, якія былі на сустрэчы, па-бацькоўску пажадаў:

— Трымайцеся адзін за аднаго, дапамагайце адзін аднаму, памятайце сваю сям’ю. У ёй вы будзеце жыць усё сваё жыццё. Ад таго, як вы сёння сябруеце, як хлопчыкі абараняюць дзяўчынак, будзе залежыць, ці будзеце вы рады бачыць адзін аднаго праз дзесяць год і наколькі вы будзеце шчаслівымі... Першы кінафільм у кінатэатры плануецца глядзець ужо днямі. спевы пад караоке зробяць зімовыя канікулы яшчэ весялейшымі, а гэты дзень стане адной з самых яркіх старонак дзятдомаўскага жыцця 2009 года. Для нас жа з вамі ёсць добрая нагода падумаць, ці паспелі мы таксама напярэдадні Новага года і Ражджаства Хрыстова зрабіць штосьці добрае людзям, якія маюць у гэтым патрэбу.

Іна КАНДАУРАВА. Фота Нэлі АСТРЭЙКІ. раённая газета Старых Дорог

Редакция газеты "Навіны Старадарожчыны" ·  © ·  2009  ·